Пры падзенні дрэваў у Магілёве загінула маладая жанчына

Наступствы ўрагана ў Магілёве

Наступствы ўрагана ў Магілёве / mogilev.online

Ураган у Магілёве прычыніў шкоду не толькі прыродзе і будынкам. Пры падзенні дрэваў загінула 33-гадовая жанчына, паведамляе прэс-служба МНС.

Таксама ёсць зветскуі пра чатырох пацярпелых чалавек, у тым ліку траўмы атрымаў 15-гадовы падлетак.

У выніку адключэння чатырох ліній электраперадач былі аварыйна спыненыя два паравыя катлы і турбагенератары філіяла Магілёўскай ЦЭЦ-2. Аднавілі працу ЦЭЦ у 5:45.

На тэрыторыі завода "Магілёўхімвалакно" ураган паваліў металічную трубу ўстаноўкі спальвання адходаў цэха. Пры падзеннія была пашкоджана сценка будынка корпуса водападрыхтоўкі.

Ад урагана з навальніцай, якія прайшлі па Беларусі ў ноч на 10 ліпеня, найбольш пацярпелі Віцебшчына і Магілёўшчына. Паведамляецца, што парывы ветру дасягалі 23 метраў за секунду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.