Ураган у Магілёве выдзіраў дрэвы з каранямі
Наступствы ўрагана / Мінэнерга
Навальніца з ураганам прайшлі па Беларусі ў ноч з 9 на 10 ліпеня. Найбольш пацярпелі ад разгулу стыхіі Віцебская і Магілёўская вобласці, а таксама сам Магілёў.
На фатаздымках з Магілёва бачна, што ўраган выдзіраў з зямлі дрэва з каранямі. Магілёўцы скардзяцца таксама на парваныя лініі электраперадач, выбітыя вокны ў пад'ездах, пашкоджаныя машыны.
Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, па стане на 6:00 аварыйна-аднаўленчыя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў больш як 60 населеных пунктах. На дапамогу ім адправілі брыгады з "Мінскэнерга" і "Гомельэнерга". У рэгіёны накіравалі дызель-генератарныя ўстаноўкі для часовага электразабеспячэння спажыўцоў.
Наступствы ўрагана / Мінэнерга
Наступствы ўрагана / Мінэнерга
Наступствы ўрагана / Мінэнерга