Частка Ляхавічаў была без электрычнасці і гарачай вады
Аднаўленчыя працы / t.me/pervyiregion/
Частка Ляхавічаў (Брэсцкая вобласць) была без электрычнасці. Як піша "Ляхавіцкі веснік", у горадзе адбылося "аварыйнае пашкоджанне кабельнай лініі 10000 вольт". Спачатку брыгады займаліся пошукам пашкоджанага ўчастка, а пасля пачаліся аднаўленчыя працы. Паведамляецца, што да 9-й гадзіны раніцы праблему вырашылі і электрычнасць з'явілася.
У сувязі з адсутнасцю электраэнергіі былі адключаныя помпы падачы гарачай вады. Яе не было ў дамах па вуліцах Будаўнікоў, Чкалава, Кальцавой, у завулку Фестывальным.