Часцей за ўсё праз парушэнні дысцыпліны звальняюць у сельскай гаспадарцы

Беларуская жывёлагадоўля / молочнаяферма.рф
Па выніках першай паловы 2025 года беларускія кампаніі звольнілі за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны 18,8 тысячы працаўнікоў. Лідарамі па такіх звальненьнях сталі:
- раслінаводства і жывёлагадоўля, паляванне і прадастаўленне паслуг у гэтых абласцях — 4412 чалавекі;
- рознічны гандаль, за выключэннем гандлю аўтамабілямі і матацыкламі — 3815 чалавек;
- будаўніцтва — 1161 чалавек.
У іншых сферах парушальнікаў працоўнай дысцыпліны аказалася менш за тысячу:
- вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў — 999 чалавек;
- забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 854 чалавекі;
- вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групы — 687 чалавек;
- транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць — 653 чалавекі;
- вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 648 чалавек;
- дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 500 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.