Чаму з бульбай здарылася бяда? Адказвае навуковец НАН Беларусі

Картошка в земле

Сабекошт бульбы ў звычайных гаспадарках — 50 капеек / pixabay.com

Сярэдні сабекошт кілаграма бульбы ў звычайных гаспадарках склаў каля 50 капеек, а ў спецыялізаваных прадпрыемствах — да 1 рубля. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве Вадзім Маханько.

Ён патлумачыў прычыны росту цэн на бульбу. Паводле яго слоў, у 2024 годзе ўраджай пацярпеў праз умовы надвор'я: спачатку палі заліло, а потым наступіла засуха.

У выніку клубняў завязалася шмат, але яны не выраслі да патрэбнага памеру. Гэта і прывяло да дэфіцыту буйной бульбы, якую закупляюць супермаркеты.

З-за цёплай восені і зімы павысіліся выдаткі на ахалоджванне. Кожны месяц захоўвання дадаваў па 10 капеек за кошт электраэнергіі. У выніку "сумленная" цана ў некаторых вытворцаў дасягае 1,6 рубля за кілаграм.

Нагадаем, што фермеры яшчэ восенню мінулага года папярэджвалі, што ў Беларусі могуць узнікнуць перабоі з бульбай. Прычына — стрымліванне цэн. Вырошчванне бульбы стала стратным заняткам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.