Чаму ладзіць парады ў Беларусі недарэчна? Меркаванне эканамісткі

Лукашэнка на парадзе

Лукашэнка на парадзе / Еўрарадыё

9 траўня ў Мінску пройдзе чарговы парад, падчас якога будзе дэманстравацца ваенная тэхніка. У гэтым годзе яго арганізавалі ўвечары, каб Аляксандр Лукашэнка паспеў вярнуцца пасля наведвання парада ў Маскве.

Калі кошты на прадукты растуць, пад бокам вайна, а на Беларусь накладзеныя санкцыі, марнаваць мільёны долараў на правядзенне парада немэтазгодна. Так лічыць
экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка, з якой Еўрарадыё падрабязна паразмаўляла пра запланаванае мерапрыемства.

Ніякай гістарычнай памяці. Суцэльная прапаганда

Праводзіць парад ці не? Задаваць гэтае пытанне сёння сапраўды актуальна. Куды больш эфектыўна было б арганізаваць нейкія інфармацыйна-гістарычныя праграмы ці праекты. З іншага боку, ва ўмовах палітыкі сучаснай Беларусі мы разумеем, што ў выніку грошы пойдуць на распаўсюджванне наратываў прапагандысцкай машыны: Захад — вораг, мы — добрыя, і гэтак далей.

Інфармацыйна-гістарычныя праекты маглі б быць карыснымі, але не тады, калі ў краіне пануе таталітарны рэжым.

 

Грандыёзная дзяржаўная папойка

Для ўладаў важна правядзенне такіх парадаў, бо гэта — грандыёзная дзяржаўная папойка. Людзі збіраюцца, нешта святкуюць, п'юць алкаголь, купляюць тое, што прадаецца ў шапіках — і ім здаецца, што ўсё не так дрэнна, свята ж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.