Ці атакуе Украіна на 9 траўня Маскву? Фрыдман: такая спакуса ёсць

Крэмль
Ці паспрабуе Украіна сарваць Пуціну свята на 9 траўня і ўдарыць, напрыклад, дронамі па Маскве?
“Пытанне насамрэч цікавае. Я думаю, яны хацелі б. Тут такі момант: сарваць альбо сапсаваць гэты парад [на 9 траўня ў Маскве]”, — кажа ў эфіры Еўрарадыё гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Шмат чаго пры прыняцці рашэння будзе залежыць ад знешнепалітычнай сітуацыі і таго, што адбываецца на фронце, дадае Аляксандр Фрыдман.
Але і варыянтаў атакі шмат. Суразмоўца кажа, што гэта можа быць і не Масква.
“Гэта не абавязкова дроны на Чырвонай плошчы, магчымы і забойствы некіх расійскіх ваенных. Такога кшталту акцыі. Я думаю, што сапраўды спакуса ў ўкраінскага боку сапсаваць Пуціну гэтае свята прысутнічае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.