Зяленскі не прыняў прапанову Пуціна аб перамір'і на Дзень Перамогі

Уладзімір Зяленскі / Delfi
Уладзімір Зяленскі адпрэчыў прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е на Дзень Перамогі. Прэзідэнт Украіны заявіў, што Кіеў гатовы да перамір'я не на тры дні, а на 30 дзён.
"Гэта вялікая тэатральная пастаноўка", — пракаментаваў Зяленскі прапанову Пуціна спыніць агонь падчас параду з Маскве.
"Гуляць у дпламатыю, каб стварыць мяккую атмасферу выхаду Пуціна з ізаляцыі, і каб усім — тым лідарам, сябрам і партнёрам Пуціна, якія прыедуць на Чырвоную плошчу 9 траўня па тых ці іншых прычынах, — было камфортна і бяспечна, ніхто не будзе", — папярэдзіў украінскі лідар.
Па словах Зяленскага, Кіеў не можа даць іншым дзяржавам гарантыі бяспекі, калі іх ккіраўнікі прыедуць у Маскву на 80-годдзе Перамогі. Ён падкрэсліў, што бяспеку сваіх гасцей павінна гарантаваць Расія.
Уладзімір Пуцін аб'явіў аб прыпыненні баявых дзеянняў з ночы на 8-га да ночы на 11-гаа траўня некалькі дзён таму. У адказ Кіеў прапанаваў спыніць агонь неадкладна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.