Цэнзура прыбрала з выставы Сяргея Грыневіча сем карцін, у іх ліку антываенныя
З выставы мастака Сяргея Грыневіча цэнзура прыбрала сем карцін. Пра гэта творца паведаміў у Фэйсбуку.
"Усе пытаюцца, якія працы былі знятыя з экспазіцыі. Вось яны. Рэшта была прыбраная яшчэ на этапе самацэнзуры", — напісаў аўтар і апублікаваў фатаздымкі твораў.
Сярод іх палотны на антываенную і нацыянальную тэматыку, карціны з выявамі сваецкіх дзеячаў.
Выстава гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча "Дэмаграфія" адчынілася ў мінскім Палацы мастацтваў 17 сакавіка і працягнецца па 3 красавіка.