У Мінску адмянілі выставу мастака Сяргея Рымашэўскага
Афіша адмененай выставы / з акаўнту Сяргея Рымашэўскага ў Фэйсбуку
У Мінску адмянілі мастацкую выставу Сяргея Рымашэўскага "Кардыяграма"
"Дарагія сябры! Мая выстава адменена і гэта не жарт. Не пытайцеся: "Чаму?" Шчыра дзякую ўсім, хто праявіў цікавасць да мерапрыемства, якое не адбудзецца", — напісаў Рымашэўскі ў сацсетках.
Выстава мелася адбыцца з 25 лістапада па 13 снежня ў галерэі "Мастацтва" Саюза мастакоў на праспекце Незалежнасці.
Сяргей Рымашэўскі нарадзіўся ў Гродне ў 1964 годзе. Першую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. У 1991 годзе скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў. Потым два гады працаваў у Польшчы над царкоўнымі фрэскамі. У 1996 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.
У яго працах праз дзіцячыя вобразы паказваецца ўнутраны свет дарослых.