Стаў вядомы прысуд мастакам Рымашэўскаму і Шчамялёвай
Ігар Рымашэўскі і Людміла Шчамялёва / калаж "Нашай Нівы"
Мінскі гарадскі суд вынес прысуды мастакам Ігару Рымашэўскаму і Людміле Шчамялёвай, затрыманым год таму. Кожнаму з іх прысудзілі 1 год і 2 месяцы калоніі. Зроблена гэта было для таго, каб адпусціць іх у зале суда з улікам часу, ужо адбытага за кратамі, піша "Наша Ніва".
66‑гадовага Ігара Рымашэўскага вінавацілі ў абразе Лукашэнкі і ў распальванні варожасці. Яго жонку 65-гадовую Людмілу Шчамялёву вінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.
Як паведамлялася раней, сілавікі падчас ператрусу ў аднаго з беларусаў пабачылі карціну Шчамялёвай, якая ім не спадабалася, хаця не была пратэснай. Пасля гэтага яны прыйшлі з ператрусам да сям'і мастакоў.
Людміла — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва.