Не спадабалася карціна? Падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай

"Вірус" / Людміла Шчамялёва
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання Людмілы Шчамялёвай. Імі з праваабаронцамі падзялілася жанчына, што сядзела з мастачкай у ІЧУ.
— Яна распавядала, што спачатку сілавікі прыйшлі з ператрусам да мужчыны, у якога вісела яе карціна. Яна была без БЧБ, не пратэстная, але проста ім не спадабалася. Таму яны прыйшлі з ператрусам да Людмілы і яе мужа. З іх зрабілі экстрэмісцкую суполку і выставілі абвінавачванне паводле таго ж артыкула 357.
Людміла Шчамялёва — вядомая мастачка, удзельніца нацыянальных, міжнародных і персанальных выстаў. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэі Webkunsthaus ФРГ, прыватных калекцыях па ўсім свеце. Людмілу затрымалі разам з мужам мінулай восенню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.