Карціну Шагала прадалі за $3 млн
"Дрэва ў садзе" Марка Шагала / Christie's
Карціну "Дрэва ў садзе" беларуска-французскага мастака Марка Шагала прадалі на аўкцыёне Christie's за тры мільёны долараў. Гэта амаль у два разы больш, чым прагназавалася.
Таксама на аўкцыёне прадалі яшчэ некалькі прац мастака, выніковыя кошты ўсіх былі вышэйшымі за чаканні.
Але, вядома, гэтым сумам далёка да рэкордных. На сёння самай дарагой карцінай Марка Шагала з'яўляюцца "Палюбоўнікі" ("Les Amoureux"). У 2017-м іх прадалі на аўкцыёне за амаль 28,5 мільёнаў долараў.