Рабаўнікі вынеслі з Луўра ўпрыгожанні з калекцыі Напалеона

Луўр пасля рабавання. / lemonde.fr
Раніцай 19 кастрычніка невядомыя абрабавалі Луўр. Музей закрыўся на ўвесь дзень — "з выключных прычынаў".
Міністарка культуры Францыі Рашыда Даці паведаміла, што Луўр быў абрабаваны незадоўга адкрыцця. Пацярпелых няма. Цяпер на месцы працуе паліцыя, вядзецца расследаванне.
Трое рабаўнікоў прыехалі на месца злачынства на скутэрах. У музей яны патрапілі праз будынак, дзе ідуць будаўнічыя працы. Падняўшыся на грузавым ліфце, яны разбілі вокны, прабраліся ў "Галерэю Апалона" і скралі ювелірныя ўпрыгожанні — брошкі, тыяры і каралі з калекцыі Напалеона і французскіх манархаў.
Уся "аперацыя" заняла ў іх сем хвілінаў. Як у фільмах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.