Кіно пра звыштэхналагічны аўтарытарызм: стрым з беларускай рэжысёркай Дар’яй Жук
Рэжысёрка Дар'я Жук / Прыватны архіў Дар'і Жук
Толькі ўявіце — вы з’язджаеце з Беларусі па палітычных прычынах, але ўлады вас прымусова вяртаюць на радзіму з дапамогай… тэлепорта. Менавіта над такой стужкай з інтрыгуючай і злабадзённай завязкай працуе беларуска-амерыканская рэжысёрка Дар’я Жук, якую гледачы ведаюць праз фестывальную драму “Крышталь”, прысвечаную беларускім 90-ым. Стваральнікі фільма “Менавіта тое, чым здаецца” паступова збіраюць грошы на здымкі, каб запусціць яго ў вытворчасць.
Падрабязнасці пра міжнародны праект, да якога спрычыніліся некалькі дзяржаў, моду на аўтарытарызм у кіно, асабістыя перажыванні і творчыя планы мы сёння абмяркуем з Дар’ей Жук на стрыме Еўрарадыё.