Цэны на нафту ўпалі да самага нізкага ўзроўню за чатыры гады

Нафта працягвае таннець

Нафта працягвае таннець / Reuters

Цэны на нафту ўпалі да самага нізкага ўзроўню за чатыры гады, паведамляе Reuters. Ф'ючэрсы нафты маркі Brent знізіліся на $2,54 (3,9%) — да $63,04 за барэль. Ф'ючэрсы на амерыканскую нафту маркі West Texas Intermediate страцілі $2,5 (4,03%) і знізіліся да $59,49.

Расійская нафта Urals таксама рэзка губляе ў кошце: цяпер яна каштуе $56,27 за барэль. Пры гэтым расійскі бюджэт разлічваўся з разліку $70 за барэль.

Нафта працягвае таннець, паколькі напружанасць у гандлёвых адносінах паміж ЗША і Кітаем узмацняе асцярогі з нагоды рэцэсіі, адзначае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.