Былы муж Мельнікавай пацвердзіў, што іх дзеці з ім у Беларусі

Анжаліка Мельнікава
Былы муж зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай Андрэй у тэлефоннай гутарцы з "Зеркалом" пацвердзіў, што іх дзеці з ім у Беларусі. Ён кажа, што не мае ўяўлення, дзе можа знаходзіцца Анжаліка. Апошні раз з ёй размаўляў "даўно ўжо". "Чакаем, калі з'явіцца. Натуральна, таксама хвалююся, куды яна знікла", — сказаў ён.
Анжаліка Мельнікава жыла ў Польшчы. Яна не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка. Напрыканцы лютага яна вылятала ў Вялікабрытанію і пасля гэтага яе сляды згубіліся. Заявы на пошук Мельнікавай пададзеныя ў праваахоўныя органы Польшчы і Вялікабрытаніі.
Мабільны тэлефон зніклай Анжалікі Мельнікавай ужо з 19 сакавіка знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.