Былы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі з'ехаў у Сінгапур
Нямецкі спецыяліст Бернд Штанге знайшоў сабе новую працу. Ён узначаліў зборную Сінгапура.
Нагадаем, Штанге быў галоўным трэнерам беларускай зборнай у 2007-2011 гадах. Цяпер 65-гадовы спецыяліст кажа, што Сінгапур стане яго апошнім месцам працы ў трэнерскай кар'еры, інфармуе "Прессбол".
У рэйтынгу FIFA сінгапурская каманда займае 165-е месца.
Фота — bymedia.net