Бясплатны пракат ровараў пачне дзейнічаць у Мінску з серады

Бясплатны пракат ровараў пачне працаваць у Мінску з серады, 10 чэрвеня. Аўтарамі ідэі сталі выпускнікі “Школы экалагічнага актывіста”. Яны некалькі тыдняў збіралі ў дар ровары, рамантавалі і абнаўлялі іх і цяпер кожны ахвочы зможа пакарыстацца імі бясплатна. Усяго ў наяўнасці 50 ровараў, якія можна ўзяць, пакатацца на іх і вярнуць на месца.

Велаэнтузіясты тлумачаць ідэю акцыі наступным чынам: іх глабальная мэта — зрабіць ровар відам транспарту, дапамагчы з вырашэннем транспартных і экалагічных праблем. Маўляў, многія набываюць машыну, потым расчароўваюцца ў ёй і перасаджваюцца на ровар. Актывісты хочуць паказаць, што можна не траціць грошай на аўто і адразу пачаць круціць педалі, піша kaktutzhit.by.

Бясплатны велапракат будзе працаваць у 12 пунктах:

Цэнтр экалагічных рашэнняў (вул. Куйбышава, 22),


БДУІР (вул. Петруся Броўкі, 4),


БДЭУ (вул. Свярдлова,7),


кінатэатр “Перамога” (вул. Інтэрнацыянальная, 20),


Камароўскі рынак (вул. Веры Харужай, 8),


крама вопраткі Vint (пр-т Незалежнасці, 44),


“Макдональдс” на Нямізе (вул. Няміга, 12а),


Нацыянальны гістарычны музей (вул. К.Маркса, 12),


пр-т Машэрава, 1,


ГЗЦ “Галілеа” (вул. Бабруйская, 6),


універсам “Суседзі” (вул. Кісялёва,12),


цэнтр “Алімп” (вул. Якуба Коласа, 2).

Фота з архіву