Бялкоўскі: У ядзернай вайне Расія можа стаць правакатарам (відэа)
Расійскі палітолаг не выключае, што новая "халодная вайна" паміж Расіяй і Захадам можа наблізіцца да вайны "гарачай".
Станіслаў Бялкоўскі, вядомы расійскі палітолаг, у чарговы раз выказаўся на тэму верагоднасці ядзернай вайны. Адзін з гледачоў тэлеканала "Дождь" папрасіў Бялкоўскага распавесці пра тое, як ён уяўляе яе пачатак.
"У тым стане, у якім знаходзяцца Расія і яе лідар, я не выключаю, што магчымыя любыя лёсавырашальныя рашэнні, — кажа Станіслаў Бялкоўскі. — Больш таго, Расія можа правакаваць сітуацыю, пры якой выкарыстанне ядзернай зброі стане непазбежным і апраўданым".
Ён перакананы, што калі ядзерная вайна пачнецца, Расія ў ёй будзе правакатарам і, нібыта, наносіць "удар у адказ".
Нагадаем, абвастрэнне адносінаў паміж Захадам і Расіяй пачалося пасля захопу расіянамі Крыма і распальвання ўзброенага канфлікту на Данбасе. У адносінах Расіі ЕС і ЗША ўвялі санкцыі.
Фота: Reuters