Буйныя ўнівермагі зноў ладзяць Адзіны дзень зніжак

Акцыя “Адзіны дзень зніжак” зноў праходзіць у буйных беларускіх універмагах. 28 лютага пакупнікам прапануюць тавары са зніжкамі на 15-20 адсоткаў. Дзеля такой акцыі арганізацыі-вытворцы і гандлёвыя арганізацыя ўзгоднена зніжаюць гандлёвыя надбаўкі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве гандлю.

Такія акцыі зніжак праводзяцца ў Беларусі даволі часта. Буйныя ўнівермагі, кшталту сталічных ГУМа, ЦУМа, гандлёвага дому “На Нямізе” істотна павялічваюць прыбыткі ад гандлю. Дні зніжак звычайна адметныя вялікім ажыятажам сярод пакупнікоў.