Бульба на снезе: у Смалявіцкім раёне забыліся прыбраць ураджай

Бульбу пакінулі на "зімоўку" / t.me/kgk_oficial/
У Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці забыліся прыбраць ураджай. Камітэт дзяржкантролю падлічыў, што прыблізна на 5 гектарах пад снегам засталося каля 150 тон бульбы. Пры гэтым паводле даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, на 1 снежня ўборка бульбы ў згаданым раёне цалкам завершана. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што статыстыка часта фальсіфікуецца, чым неаднаразова абураўся і Аляксандр Лукашэнка.
Кантралёры пішуць, што службовых асоб прыцягнуць да адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.