Будынак МЗС Латвіі стаў бел-чырвона-белым: у падтрымку народа Беларусі
9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. У ноч на сераду будынак МЗС Латвіі стаў бел-чырвона-белым (яго падсвяцілі ў колеравай гаме беларускага нацыянальнага сцяга). Фота ў Twitter змясціў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч. Ён падкрэсліў, што гэта зроблена "у падтрымку народа Беларусі". І нагадаў пра дзень салідарнасці.
Сёлета Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю адзначаецца ў дзень, калі беларускім пратэстам спаўняецца паўтара года.