Брэст пасля марозу ахінуў моцны туман (фота)
Ён з’явіўся з-за таго, што марозік змяніўся дажджом.
Зранку 15 студзеня тэмпература апускалася да -2 градусаў. Але цягам дня яна вырасла да +4 градусаў. Прайшоў мокры снег.
Увечары ў Брэсце каля аднаго градуса вышэй за нуль, імжыць дождж. Бачнасць на дарогах вагаецца каля 50 метраў.
Але сіноптыкі абяцаюць вяртанне марозу. Ужо 16 студзеня тэмпература мае апусціцца да -5 ўранні, а ўдзень утрымаецца на -4. На выходныя ўначы ў Брэсце прагназуецца ад васьмі градусаў марозу ў суботу да -11 у нядзелю.

