Брэсцкі таксіст абстраляў канкурэнта з рагаткі

Нагадаем, што ўвечары 8 кастрычнiка ў горадзе над Бугам расстралялі таксоўку. У аўтамабіля Toyota Prius пашкодзілі задняе шкло. Кіроўца транспартнага сродку не пацярпеў. Пасажыраў у момант здарэння ў салоне не было.



Як паведамляе сайт tomin.by, праваахоўнiкi высветлiлi: аўтамабіль пашкодзіў іншы таксіст. Праўда, здагадкі пацярпелага аб тым, што пашкоджанне нанесена стрэлам з пнеўматычнай зброі, не пацвердзілася. Зброяй правапарушальніка аказалася... рагатка.



Кіроўца "Таёты" не паспеў заўважыць парушальніка, але ўсе яго дзеянні зафіксавалі камеры відэаназірання. Праз непрацяглы час парушальнік быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.