Брэсан застаецца ў "Аланіі", будзе гуляць у Футбольнай нацыянальнай лізе

Як вядома, сёлета "Аланія", у якую перайшоў з БАТЭ 24-гадовы беларускі бразілец Рэнан Брэсан, вылецела з эліты расійскага футбола. Аднак футбаліст вырашыў гуляць у другім па значнасці і папулярнасці чэмпіянаце ФНЛ.

"Прессбол" нагадвае, што раней агент гульца Валерый Ісаеў паведаміў, што Брэсан, у выпадку вылету "Аланіі" з эліты, можа апынуцца ў іншай камандзе на правах арэнды.



Фота — eurosport.ru