Брэсан падпісаў кантракт з партугальскім “Рыу Аве”
25-гадовы беларускі паўабаронца бразільскага паходжання з 2 жніўня памяняў працу.
Апошнім клубам, за які гуляў Рэнан Брэсан, была казахстанская “Астана”. Тут ён выступіў на 6 матчах і забіў адзін мяч.
Росквіт кар’еры футбаліста прыпаў на 2010-2012 гады, калі ён выступаў у складзе барысаўскага БАТЭ. Затым ён перайшоў у расійскую “Аланію”, адтуль у “Актобэ”, а затым — у “Астану”, паведамляе сайт football.by са спасылкай на прэс-службу партугальскага клуба.
“Рыу Аве” выступае ў элітным дывізіёне чэмпіянату Партугаліі.