Брастаўчанку вінавацяць у гвалце супраць міліцыянта за сарваную маску

Брастаўчанку Паліну Шарэнду-Панасюк вінавацяць у гвалце супраць міліцыянта (артыкул 364 КК) за сарваную маску. Пра гэта даведаўся адвакат, які 11 студзеня наведаў жанчыну ў СІЗА №7, перадае "Белсат". Афіцыйнае абвінавачанне ёй выставяць заўтра.
Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся 3 студзеня, калі ў кватэру Паліны ўварваліся дзесяць чалавек у чорным, каб правесці агляд. Пры гэтым яны выбілі дзверы ў кватэру, а потым і затрымалі маці дваіх дзяцей. Падчас уварвання брастаўчанка сарвала маску з твара міліцыянта Аляксандра Рачынскага, чым нанесла яму "менш цяжкое цялеснае пашкоджанне".
Паводле звестак "Белсата", расследаваннем справы займаецца група з васьмі следчых.
Муж Паліны Андрэй Шарэнда заявіў журналістам, што яна трымаецца баздёра і адмаўляецца ад любых сведчанняў.
"Я лічу, што гэта справа ўзнікла пасля правакацыі супраць маёй сям’і, калі я знаходзіўся ў ІЧУ", — заявіў Андрэй Шарэнда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.