Ператрус у актывісткі з Брэста Паліны Шарэнды-Панасюк

У брэсцкай актывісткі кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Паліны Шарэнды-Панасюк сілавікі праводзяць ператрус, паведамляе Радыё Свабода.
29 снежня быў затрыманы і змешчаны ў мясцовы ізалятар муж актывісткі Андрэй Шарэнда.
Шарэнды — вядомыя ў горадзе актывісты, якіх неаднойчы затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту. На сужэнцаў была заведзеная крымінальная справа “за знявагу прэзідэнта”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.