Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Варшаву
Сустрэча аўтобусаў з экс-палітвязнямі / Еўрарадыё
Пад раніцу 18 снежня ў Варшаву з Украіны прыехала частка былых палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Каля Цэнтра беларускай салідарнасці іх сустракалі сваякі, журналісты, былыя палітвязні, валанцёры, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета і дыпламаты.
Паводле папярэдніх звестак, у Варшаву прыбылі каля 90 чалавек з вывезеных у Польшчу 109. Яшчэ частку палітвязняў планавалася вывезці ў Літву.
Каля 20 вызваленых палітвязняў трапілі на волю без пашпартоў — толькі з даведкамі, якія пацвярджаюць асобу.
Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву і Максіма Знака сустракалі прадстаўнікі амбасады Германіі ў Польшчы.
Павел Севярынец / Еўрарадыё
Марына Золатава / Еўрарадыё