Брамнік мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар з'язджае ў Расію?

Брамнік мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар з'язджае ў Расію?

Брамнік мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар з'язджае ў Расію. У панядзелак ён развітаўся з парнёрамі па камандзе. Пра гэта паведамляе група заўзятараў мінскага "Дынама" ў ВКонтакте. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у паслугах Гутара зацікаўлены "Арэнбург". Нібыта, у бліжэйшы час будзе падпісаны кантракт. Нядаўна ў "Арэнбург" перайшоў беларускі футбаліст Павел Няхайчык, з якім Аляксандр Гутар раней гуляў у складзе БАТЭ.

Гутару 27 гадоў. У складзе мінскага "Дынама" ён выступаў з пачатку 2014 года, пасля скандальнага пераходу з БАТЭ.