Брамнік Фёдар Лапавухаў працягне сваю кар'еру ў Балгарыі
Фёдар Лапавухаў / facebook.com/cskasofiaofficial/
Найлепшы футбаліст Беларусі мінулага года Фёдар Лапавухаў працягне сваю кар'еру ў Балгарыі. 21-гадовы брамнік стаў гульцом сафійскага ЦСКА. З улікам бонусаў трансфер ацэньваюць на суму каля 650 тысяч еўра.
У мінулым сезоне Лапавухаў згуляў 53 матчы за мінскае "Дынама", у 28 з іх не прапусціў ніводнага мяча.
Фёдар Лапавухаў — брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі.