Брагінец парушыў рэжым самаізаляцыі дзеля выпіўкі

Брагінец парушыў рэжым самаізаляцыі дзеля выпіўкі

Жыхар Брагінскага раёна парушыў самаізаляцыю і быў аштрафаваны на 810 рублёў (30 базавых велічыняў), піша прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Мужчына вярнуўся ў родную вёску з Масквы і знаходзіўся на самаізаляцыі. У першы дзень яго наведаў фельчар, які распавёў пра неабходныя абмежаванні, выкарыстанне масак, пальчатак і сродкаў дэзінфекцыі. 

Аднак ужо раніцай мужчына адправіўся ў краму суседняй вёскі. Пра гэта даведаліся міліцыянты. Калі яны прыехалі да вяскоўца, той ужо быў п'яны. 

Суд аштрафаваў парушальніка самаізаляцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.