Большасць дзяўчат у Мінску бяруць шлюб ва ўзросце 25–30 гадоў

Статыстычныя даныя за 2024 год / pixabay.com
У 2024 годзе ў Мінску шлюбы зарэгістравалі 5,6 тысячы маладых мужчын — гэта амаль палова ўсіх жанатых у горадзе. Сярод маладых жанчын такіх было 6,7 тысячы, што складае амаль 60% усіх, хто бяруць шлюб, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. Пры гэтым у 44,5% шлюбаў і жаніх, і нявеста былі маладзей за 31 год.
Большасць маладых мужчын (62,2%) бяруцца шлюбам ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў, яшчэ 35,6% — ва ўзросце 20–24 гады, і толькі 2,2% — да 20 гадоў.
Дзяўчаты часцей за ўсё выходзяць замуж ва ўзросце 25–30 гадоў (49,7%) і 20–24 гады (45,2%), а да 20 гадоў бяруць шлюб толькі 5,2%.
Сярэдні ўзрост пры першым шлюбе — 29,4 года ў мужчын і 27,6 года ў жанчын.
На пачатак 2025 года ў Мінску пражывалі 396,3 тыс. чалавек ва ўзросце 14–30 гадоў. Гэта 19,8% ад агульнай колькасці насельніцтва сталіцы.
Пры гэтым хлопцаў налічвалася 194,8 тыс., а дзяўчат — 201,4 тыс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.