Недзіцячыя пытанні: як зачыненая мяжа ўплывае на моладзь Беларусі — эфір

Маргарыта Ворыхава

Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё

Закрыццё беларуска-літоўскай мяжы закранула не толькі працоўныя альбо турыстычныя планы, але і жыццё людзей. Для многіх маладых беларусаў і беларусак гэта стала перашкодай у адукацыі — студэнты не могуць дабрацца да ўніверсітэтаў, дзе іх чакаюць, а спецыялісты не маюць магчымасці працягваць працу або пачынаць новыя праекты. Бо не могуць выехаць. Безумоўна, ёсць варыянт з памежным пераходам на польскай мяжы, але гэта час, грошы, высілкі. 

Як закрыццё мяжы паўплывала на моладзь, ці сапраўды магчымасць выезду па пытаннях навучання ці працы такое крытычна важнае? Як, прымаючы рашэнні адносна нацыянальнай бяспекі, краіны могуць улічваць інтарэсы беларускай моладзі і ці не мусіць беларуская моладзь з разуменнем ставіцца да пытанняў, якія хвалююць суседнія краіны, і іх рашэнняў? Ці магчыма паўплываць на рашэнні ўрадаў адносна сітуацыі з закрыццём мяжы і як вырашаюцца пытанні з пашырэннем магчымасцяў для навучання беларусаў за мяжой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.