Для мужчын у Беларусі хочуць увесці аплочаны адпачынак па доглядзе дзіцяці

Сям'я, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Бацька дзіцяці зможа атрымаць у Беларусі права на спецыяльны аплочаны адпачынак. Адпаведныя змены ў Працоўны кодэкс разглядае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Мяркуецца, што кароткачасовы адпачынак будзе фінансавацца напалову наймальнікам, напалову — з Фонду сацыяльнага страхавання. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА паведаміла міністарка працы і сацабароны Наталля Паўлючэнка.
Кароткачасовы адпачынак для мужчын, у якіх нарадзіліся дзеці, з'явіўся ў заканадаўстве ў 2020 годзе. Бацька немаўляці можа ўзяць такі адпачынак у першыя шэсць месяцаў пасля нараджэння дзіцяці. Згодна з цяперашнім заканадаўствам аплачваецца ён па жаданні працадаўцы. Аднак магчыма, што хутка ён стане аплачваным на заканадаўчым узроўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.