Блэкаўт ахапіў краіны Заходняй Еўропы — найбольш дасталося Іспаніі і Партугаліі

Блэкаўт у краінах Еўропы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Іспаніі і ў Партугаліі знікла электрычнасць. У дамах няма святла і інтэрнэту. Захоўваецца мабільны інтэрнэт, але вельмі слабы.
Паведамленні пра блэкаўт прыходзяць з вялікіх гарадоў: Мадрыда, Лісабона, Порту, Валенсіі, Гімарайнша і іншых. Адключэнні пачаліся прыкладна ў 11:30 па мясцовым часе (12:30 па Мінску), піша "Новая газета. Европа".
Ёсць інфармацыя пра аварыйная адключэнні электрычнасці і ў Францыі, Бельгіі, Італіі, Нідэрландах, Фінляндыі і Польшчы.
СМІ паведамляюць пра людзей, якія затрымаліся ў вагонах Лісабонскага метро.
Збой таксама закрануў тэлефонныя лініі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.