“Белшына” атрымала першую перамогу ў новым сезоне

“Белшына” атрымала першую перамогу ў новым сезоне

Футбольны клуб “Белшына” атрымаў першую перамогу ў сёлетнім сезоне. 16 красавіка ў рамках 3 тура чэмпіянату Беларусі па футболе каманда адолела брэсцкае “Дынама” з лікам 4:2.

Нагадаем, што кіраўніцтва бабруйскага клуба на гэтым тыдні адправіла ў адстаўку галоўнага трэнера Уладзіміра Яжурава. Прычынай стала адсутнасць выйгрышаў цягам чатырох матчаў. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны Вячаслаў Герашчанка.

Яжураў узначаліў футбольную каманду на пачатку сезону, калі ў клуб прыйшлі расійскія інвестары, якія планавалі зрабіць "Белшыну" наймацнейшым клубам Беларусі.

Сёння ў рамках 3 тура чэмпіянату Беларусі таксама праходзяць матчы “Тарпеда-БелАЗ” — “Нафтан”, “Мінск” — БАТЭ, “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск).