"BELPOL, вы верыце ў паліграф?" Краўцоў рэагуе на крытыку ў адрас КР

Іван Кравцоў

Іван Кравцоў / Еўрарадыё

— Жаданне пашыхтаваць усіх, як у войску, зразумелае, але гэта адхілілі практычна аднагалосна.

Так рэагуе выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў на заўвагу прадстаўніка BELPOL Уладзіміра Жыгара пра тое, што ён быў супраць праверкі на паліграфе сябраў КР.

— Жыгар быў у другім складзе Каардынацыйнай рады, нагадвае Краўцоў. Практычна адразу ён пачаў падымаць гэтае пытанне перад дэлегатамі, што выклікала абурэнне.

Як на мяне, такая прапанова — класічны спосаб атрымаць уплыў, скажам так, над нейкімі людзьмі. Калі BELPOL будзе праводзіць праверкі, іншыя трапяць у залежнасць ад гэтага. Наколькі я ведаю, Святлана Ціханоўская і Павел Латушка таксама не праходзілі паліграф.

Ну і пытанне да BELPOL: вы наогул верыце ў паліграф?

Я заходжу на Wikipedia і бачу: навуковых пацверджанняў таму, што гэта працуе, у прынцыпе няма. З яго дапамогай нельга што-кольвек даказаць.

Пра тое, як людзі падманваюць паліграф і ці ёсць у ім нейкі сэнс, чытайце ў матэрыяле Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.