"Белгарадскага стралка" адправілі на псіхіятрычную экспертызу
Яна дазволіць вызначыць стан 31-гадовага Сяргея Памазуна на момант здзяйснення забойства.
Нагадаем, 22 красавіка ў расійскім горадзе Белгарад Сяргей Памазун адкрыў агонь cа стрэльбы спачатку ў краме, а потым на вуліцы. На месцы загінулі пяць чалавек, у тым ліку вучаніца сёмага класа, яшчэ адна 16-гадовая дзяўчына сканала ў рэанімацыі. Яго затрымалі на наступны дзень на чыгуначнай станцыі. Пры гэтым зламыснік параніў нажом маёра паліцыі.
У судзе Памазун заявіў, што не прызнае сваю віну ў забойстве шасці чалавек і не будзе даваць паказанні следчым.
Як паведамляе РІА "Новости", вынік экспертызы будзе вядомы ў максімальна кароткія тэрміны. Ад яго будзе залежыць, ці будуць судзіць Памазуна, ці яго адправяць на прымусовае лячэнне. На цяперашні час ён знаходзіцца ў следчым ізалятары Белгарада.