"Белавія" адкрые авіярэйс у Брусель

"Белавія" адкрые авіярэйс у Брусель

"Белавія" з 27 красавіка 2017 года адкрые авіярэйс у Брусель. Самалёты будуць лятаць у сталіцу Бельгіі і Еўрасаюза тры разы на тыдзень: у панядзелкі, чацвяргі і суботы. Палёт з Мінска ў Брусель будзе доўжыцца 2 гадзіны 45 хвілін. Як інфармуе прэс-служба "Белавія", цана квіткоў будзе пачынацца ад 89 еўра ў адзін бок і ад 175 еўра туды-назад.

Вядома, што з беларускай сталіцы самалёты будуць вылятаць у 9.40, а з Бруселя — а 12-й гадзіне.

Адзначаецца, што адкрыццё новага рэйса "паспрыяе наладжванню і ўмацаванню гандлёва-эканамічных узаемаадносінаў паміж беларускімі і бельгійскімі партнёрамі", зробіць больш простым абмен афіцыйнымі, культурнымі, спартыўнымі дэлегацыямі.