"Белавія" ўводзіць яшчэ адзін штодзённы рэйс Мінск — Кіеў

"Белавія" ўводзіць яшчэ адзін штодзённы рэйс Мінск — Кіеў

Авіякампанія "Белавія" ўводзіць з 22 снежня яшчэ адзін штодзённы рэйс Мінск — Кіеў. Ён будзе чацвёртым. Дагэтуль самалёты з Беларусі двойчы на дзень ляталі ў аэрапорт Барыспаль і адзін раз — у Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Цяпер у Жуляны будзе таксама два рэйса. Вылет з Мінску прызначаны на 13.30, з Кіева — у 14.30 па мясцовым часе. Час у шляху зойме адну гадзіну, інфармуе БЕЛТА.

У авіякампаніі патлумачылі, што працягваецца павелічэнне колькасці транзітных пасажыраў (з Расіі і Украіны). Таму, каб задаволіць існуючы попыт, і быў уведзены чацвёрты рэйс.

Фота: БЕЛТА