“Белавія” адмяняе некаторыя рэйсы ў кіеўскі аэрапорт “Жуляны”

“Белавія” адмяняе некаторыя рэйсы ў кіеўскі аэрапорт “Жуляны”

“Белавія” адмяняе некаторыя рэйсы ў кіеўскі аэрапорт “Жуляны”. Частка рэйсаў пераносіцца ў аэрапорт “Барыспаль” (Кіеў). Прэс-служба авіякампаніі адзначае, што адбудзецца гэта 14-24 траўня. Прычына — рамонт узлётна-пасадачнай паласы ў “Жулянах”.

У перыяд з 14 да 24 траўня 2017-га адменяць рэйсы В2-829/В2-830, а рэйсы В2-839/В2-840 перанакіроўваюцца ў “Барыспаль”. У перыяд з 13 да 25 траўня сёлета рэйсы В2-847/ В2-848 будуць выконвацца таксама ў аэрапорт “Барыспаль” і з яго ў Мінск.