"Белавія" абвясціла восеньскі распродаж квіткоў

Кампанія "Белавія" абвясціла восеньскі распродаж квіткоў. Кошт аднаго квітка складзе 30 еўра + таксы і зборы ў адзін бок, паведамляе прэс-служба нацыянальнага перавозчыка.
Акцыя пройдзе 24 жніўня з 00.01 па 23.59 мінскага часу. Продаж квіткоў будзе весціся толькі на сайце belavia.by і не будзе ажыццяўляцца ў офісах авіякампаніі і агентаў. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы і рэгулярныя маршруты авіякампаніі. Па акцыі можна купіць квіткі як з Мінска, так і ў Мінск.
Не ўдзельнічаюць у акцыі напрамкі ў / з Бейрут, Жукоўскі.
Перыяд падарожжа з 15 кастрычніка 2017 года па 15 снежня 2017 года (дата вяртання па другім купоне). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння — 1 месяц.
Па квітках, купленых па акцыі, забаронена змяняць час і дату вылету.
"Выкарыстанне квітка абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі. Выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру ня вяртаецца", — папярэджвае прэс-служба "Белавіі".
Набытыя па акцыі квіткі з'яўляюцца незваротнымі. Пры адмове пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца. Пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншымі тарыфамі забараняецца змяняць дату і часу. Пры адмове ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
Колькасць месцаў па акцыі абмежаваная. Пералік напрамкаў і кошты квіткоў можна паглядзець тут.