Беларусы, якія трапілі ў ДТЗ пад Кіевам, паехалі ў Адэсу на іншым аўтобусе

Беларусы, якія трапілі ў ДТЗ пад Кіевам, паехалі ў Адэсу на іншым аўтобусе

Беларускія турысты, якія трапілі ў ДТЗ пад Кіевам, паехалі ў Адэсу на іншым аўтобусе, інфармуе тэлеканал СТБ. Здарэнне адбылося раніцай 23 ліпеня. Аўтобус выконваў міжнародны рэйс Мінск — Бабруйск — Мазыр — Кіеў — Адэса. Мяркуецца, што кіроўца заснуў за рулём, пасля чаго аўтобус апынуўся на сустрэчнай паласе руху і заехаў у кювет. У аўтааварыі ніхто не пацярпеў. Як паведамляе тэлеканал АНТ, медыкі агледзелі ўсіх 47 чалавек (сярод іх — 20 дзяцей). Траўмаў у нікога не выявілі, ніхто з людзей не скардзіўся на кепскае самаадчуванне. Падменны аўтобус прыехаў з Кіева праз дзве з паловай гадзіны пасля здарэння.

Праводзіцца расследаванне, высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.