Беларускія тавары сутыкнуліся з праблемамі ў Іране праз высокія пошліны
Беларускія тавары не могуць канкураваць з мясцовымі праз высокія пошліны / ілюстрацыйнае фота РИА Новости
Беларускія тавары праз высокія пошліны апынуліся не ў стане канкураваць з мясцовымі таварамі ў Іране. Пра гэта распавёў у эфіры Беларускага тэлебачання старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч. Сітуацыю павінна выправіць пагадненне паміж ЕАЭС і Іранам аб зоне свабоднага гандлю.
"Для Беларусі гэта вельмі важна, таму што ахоўныя пошліны, якія сёння дзейнічаюць у гэтай краіне, яны досыць высокія, і наша прадукцыя не можа канкурыраваць з нацыянальнымі таварамі Ірана", — адзначыў Мясніковіч. З ягоных слоў, "мы выйшлі на 99 з лішнім працэнтаў, каб падтрымка была за кошт больш ільготнага пранікнення на рынак гэтай дзяржавы".
Аналагічнае пагадненне рыхтуецца да падпісання і з Егіптам. У Мінску разлічваюць праз егіпецкі рынак выйсці і на рынкі іншых краін Афрыкі. Дакумент можа быць падпісаны ўжо сёлета. Па словах Мясніковіча, пасля падпісання Пагаднення прыблізна па палове беларускіх тавараў "наогул будзе абноўлена пошліна".