Беларускія школьнікі сталі лепшымі географамі свету на алімпіядзе ў Тайландзе

Тайланд / Canva/Euroradio
Беларускія школьнікі занялі п’едэстал Міжнароднай алімпіяды па геаграфіі iGeo, якая сёлета праходзіла ў Тайландзе.
Берасцеец Мікалай Місюк з гімназіі №2 заваяваў залатую медаль, а мінчанін Аляксей Клімко з сярэдняй школы №118 імя К.К. Ракосаўскага — срэбную.
Акрамя тэстаў і тэарэтычных заданняў, неабходна было выканаць палявую працу. Школьнікі аналізавалі землекарыстанне на востраве Ко Крэт і прэзентавалі спосабы вырашэння экалагічных праблем.
З усімі гэтымі задачамі беларускія школьнікі справіліся на англійскай мове. У алімпіядзе ўдзельнічалі 180 чалавек з 47 краін.
Першая алімпіяда iGeo прайшла ў 1996 годзе ў Гаазе, Нідэрланды, тады ў ёй бралі ўдзел толькі пяць краін. А сёлета на алімпіядзе былі прадстаўленыя пяць кантынентаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.