Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Гэта — Дзмітрый Андрасюк, Алег Баразна, Віталь Васілевіч, Сяргей Лаўкайціс, Аляксандр Мар'ясаў, Аляксандр Мацяюк, Аляксандр Назаровіч і Вадзім Цыкуноў. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Лаўкайціс быў асуджаны ў Жодзіне "за інспіраваны спецслужбамі ў межах аператыўнага эксперыменту" падпал металічнага кіёска "Табакерка". Цыкуноў асуджаны ў Гомелі "за выраб прадметаў, паражальныя ўласцівасці якіх заснаваныя на выкарыстанні гаручых рэчываў". Больш падрабязна пра гэтых і іншых новых палітзняволеных пішуць праваабаронцы.
Агулам у нашай краіне ўжо 952 палітвязня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.