Беларускія мытнікі знайшлі ў грамадзяніна Нідэрландаў залатыя зліткі і манеты
Замежнік прывёз золата і срэбра / customs.gov.by
Беларускія мытнікі знайшлі ў грамадзяніна Нідэрландаў залатыя зліткі агульнай вагой 60 грамаў і 183 срэбныя манеты. Ён схаваў іх ад мытнага кантролю.
Як паведамляюць мытнікі, 66-гадовы мужчына ехаў з Польшчы ў Беларусь на аўтамабілі Dacia. У пункце пропуску "Брэст" праверылі яго асабістыя рэчы і знайшлі згаданыя золата і срэбра. Замежніку пагражае штраф — да 30% ад кошту выяўленага мытнікамі.