Беларускі МЗС распавёў, калі "адпусціць" літоўскія фуры

МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

У МЗС Беларусі паведaмілі, калі літoўскія фуры змогуць вярнуцца ў Літву. Каментарый ведамства прэс-служб размясціла ў афіцыйным акаўнце ў Facebook.

"МЗС Беларусі са здзіўленнем адзначае беспадстаўныя заявы літоўскіх чыноўнікаў аб "забароне" на вяртанне літоўскіх грузавікоў з тэрыторыі нашай краіны. Беларусь нікому і нічога не забараняла. Мяжа закрытая па рашэнні літоўскага боку, і менавіта Вільня нясе адказнасць за яго адмену", — гаворыцца ў каментары.

З каментара вынікае, што фуры змогуць заехаць у Літву, калі тая здыме абмежаванні і адкрые мяжу.

Літва закрыла пункты пропуску на беларускай мяжы да 30 лістапада ў адказ на залёты метэазондаў з Беларусі, якія перашкаджалі працы аэрапортаў. Пропуск асобных катэгорый асоб дазволены толькі праз пункт пропуска Мядзінінкай. Урад Беларусі забараніў грузавікам з літоўскай рэгістрацыяй выязджаць з краіны праз Польшчу і Латвію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.